28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цела Леніна пакінуць у маўзалеі падчас рамонту

122
Цела Леніна пакінуць у маўзалеі падчас рамонту

Цела Уладзіміра Леніна застанецца ў маўзалеі падчас правядзення там рамонтных прац.

Пра гэта, як паведамляе «Інтэрфакс», 24 снежня заявіў прадстаўнік ФСА Сяргей Дзевятаў.

Рамонт закране толькі падземныя камунікацыі, знешнія і апорныя канструкцыі, а ў жалобным зале, дзе знаходзіцца саркафаг з целам Леніна, працы праводзіцца не будуць. У сувязі з правядзеннем рамонту маўзалей будзе зачынены да 30 красавіка 2013 года.

Доступ у маўзалей зачынілі яшчэ ў верасні 2012 года. З тых часоў спецыялісты вывучалі стан будынка і вызначалі маштабы будучага рамонту. Першапачаткова меркавалася, што ўжо ў студзеня 2013 года маўзалей адкрыюць зноў. Тэрміны рамонту, аднак, вырашылі падоўжыць, каб правесці работы па захаванню грунта падмурку будынка і ліквідаваць парушэнні, звязаныя з гідраізаляцыяй.

Па словах Дзевятава, стан цела Леніна больш чым здавальняючы, а на люты 2013 года намечаныя планавыя работы па яго захаванню. Працэдуры будуць праведзеныя непасрэдна ў маўзалеі.

Цела аднаго са стваральнікаў Расейскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі бальшавікоў і заснавальніка СССР Уладзіміра Леніна было забальзамаванае ў 1924 годзе і з тых часоў знаходзіцца ў маўзалеі на Краснай плошчы Масквы (за выключэннем 1941-1945 гадоў). Маўзалей у яго цяперашнім выглядзе быў пабудаваны ў 1929-1930 гадах.

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках