29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таўкатня на адкрыцці «Еўраопту» ў Бабруйску

127

Падчас адкрыцця новага «Еўраопту» ў Бабруйску натоўп учыніў сур'ёзную таўкатню.

22 снежня жыхары адразу трох гарадоў атрымалі навагодні падарунак ад «Еўрагандлю» - новыя крамы, паведамляе сайт кампаніі. «Адкрыццё гіпермаркета «Еўраопт» адбылося ў Бабруйску па вуліцы Менскай. Гараджан павіншаваў вядомы беларускі спявак і вядучы Георгій Калдун і група «Цвет алоэ». Парадавалі пакупнікоў шоў барабаншчыкаў, а таксама выступленне духавога аркестра», - сказана ў прэс-рэлізе. Жыхары Бабруйска, праўда, цяпер кажуць пра іншае: добра, што пры адкрыцці абышлося без ахвяр, піша onliner.by.

Адкрыццю новага гандлёвага аб'екта перад уваходам у яго папярэднічала святочная праграма, там жа ваенныя наладзілі раздачу бясплатнай гарачай гарбаты... Сімвалічную чырвоную стужачку перарэзаў намеснік старшыні бабруйскага гарвыканкама Віктар Дзесятнік. Нягледзячы на просьбы арганізатараў не ствараць таўкатні, вялікая колькасць тых, хто сабраўся, і нясцерпнае чаканне на марозе (у гіпермаркет бабруйчан запускалі партыямі) зрабілі сваю чорную справу - таўкатня ўсё ж здарылася. Па словах відавочцаў, некалькіх наведвальнікаў забрала хуткая медыцынская дапамога, піша babrujsk.by.

Напісаць каментар 127

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках