20 красавiка 2024, Субота, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пройдзе «Калядны фэст»

2
У Менску пройдзе «Калядны фэст»

«Калядны фэст» пройдзе 25 снежня ў сталічным клубе Re:public, пачатак у 18 гадзін.

У беларускай сталіцы ён праводзіцца ўжо ў чацвёрты раз.

«Калядны фэст» - гэта не толькі своеасаблівая справаздача за год аб развіцці музыкі фолк-кірунку ў нашай краіне, але і спроба паказаць сувязь сучаснасці з мінулым, перадае «Еўрарадыё».

Група Rokash збіраецца прэзентаваць на фестывалі абсалютна новую песню «Ноч лістапада». Таксама выступяць Znich і «Стары Ольса». Апошнія на фестывалі згуляюць новыя кампазіцыі, сярод іх - мелодыі з «Полацкага сшытка». На «Калядным фэсце» будзе нямала і дэбютантаў.

Таксама арганізатары абяцаюць сярэднявечныя танцы, а таксама конкурсы, падарункі і сюрпрызы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках