20 красавiка 2024, Субота, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партнёр Магніцкага: Лукашэнка штурхае Расею да санкцый ЕЗ

35
Партнёр Магніцкага: Лукашэнка штурхае Расею да санкцый ЕЗ

Калі Расея паслухае параду Лукашэнкі, то атрымае новыя санкцыі з боку ЕЗ.

Пра гэта заявіў Джэмісан Файерстоўн, адвакат і партнёр Сяргея Магніцкага, у адказ на параду Лукашэнкі расейскаму кіраўніцтву «забіць болт» на санкцыі, паведамляе агенцтва Reuters (пераклад - charter97.org).

«Лукашэнка з'яўляецца апошнім чалавекам у свеце, які можа даваць Расеі парады аб тым, як прадухіліць забароны на паездкі і замарожванне актываў. Санкцыі супраць Лукашэнкі і тых, хто падтрымлівае яго рэпрэсіўны рэжым, служаць мадэллю для «Акту Магніцкага». Калі Расея паслухае параду Лукашэнкі, то няма ніякіх сумневаў у тым, што такія ж санкцыі супраць яе будуць хутка прынятыя ў ЕЗ і іншых найбольш развітых краінах свету», - заявіў ён.

Нагадаем, прэзідэнт ЗША Барак Абама 14 снежня падпісаў закон, які ўводзіць санкцыі ў дачыненні да расейцаў, якія маюць дачыненне да смерці ў СІЗА юрыста Сяргея Магніцкага.

У дачыненні да іх будуць дзейнічаць візавыя абмежаванні на ўезд у ЗША, а таксама санкцыі ў дачыненні да іх фінансавых актываў у банках ЗША.

Лукашэнка, які сам знаходзіцца ў спісе неўязных у ЕЗ, параіў расейскім чыноўнікам «забіць болт» на санкцыі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках