23 красавiка 2024, aўторак, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антона Сурапіна трымаюць у недасведчанасці

3
Антона Сурапіна трымаюць у недасведчанасці

Фатограф «цацачнага дэсанта» не ведае, што з яго справай, і ўсё яшчэ знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Сурапіна вызвалілі з ізалятара КДБ чатыры месяцы таму. Але па сённяшні дзень хлопец так і не ведае, у якім статусе знаходзіцца. Па крайняй меры, на допыты яго больш не выклікалі, піша «Наша Ніва».

Хлопец мяркуе, што нейкая яснасць наступіць пасля суда над памежнікам, які прапусціў «цацачны дэсант».

Сурапін вучыцца на чацвёртым курсе журфака БДУ. Кажа, што ніякіх праблем не мае. І размоў з адміністрацыяй аб заключэнні не было.

Нагадаем, 4 ліпеня лёгкаматорны грамадзянскі самалёт, пілатуемы падданымі Швецыі, перасёк з боку Літвы паветраную прастору Беларусі і раскідаў над Менскам і Івянцом плюшавых мішак з заклікамі да свабоды прэсы ў краіне. Тады Мінабароны Беларусі заявіла, што не было парушэнняў паветранай межы краіны, і назвала інфармацыю аб «дэсанце плюшавых мішак» правакацыяй.

КДБ Беларусі распачаў крымінальную справу па факце незаконнага перасячэння мяжы, былі затрыманыя два беларускія грамадзяніна - фатограф Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў.

Пасля яны былі адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе.

31 ліпеня за «неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» Лукашэнка зняў з пасад кіраўніка Дзяржпамежкамітэта Ігара Рачкоўскага і камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёра Зміцера Пахмелкіна.

12 снежні стала вядома, што Следчы камітэт Беларусі завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да памежніка, які прапусціў шведскі «плюшавы дэсант».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках