23 красавiка 2024, aўторак, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Увядзенне платнай медыцыны пачнуць з Баранавічаў?

154
Увядзенне платнай медыцыны пачнуць з Баранавічаў?

Старшыня Баранавіцкага гарвыканкама заявіў, што «трэба ўводзіць плату 5 тысяч за наведванне паліклінікі адназначна».

Такую прапанову зрабіў старшыня гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі 21 сьнежня пры абмеркаванні праекта бюджэту Баранавічаў на 2013 год, піша intex-press.

«У нас у горадзе больш за два мільёны наведванняў паліклінік. Уяўляеце?! Два мільёны - гэта што такое? - адзначыў старшыня гарвыканкама. - Трэба ўводзіць пяць тысяч за наведванне паліклінікі адназначна. І чэргаў не будзе, і нагрузка на ўрачоў знізіцца, і ўвага пацыентам будзе больш. Можна зрабіць дзесяць наведванняў платнымі, а адзінаццатае - бясплатна! Зараз жа што такое 50 тысяч?! Хлеб, малако, ды і то не на ўсе хопіць... »

Акрамя платнага ўваходу ў паліклініку было прапанавана зрабіць платным і знаходжанне гараджан у шпіталі. «За бялізну, за харчаванне... - пералічваў Віктар Дзічкоўскі. - Паставіць 20 тысяч за дзень. А то абураюцца бясплатным харчаваннем аж да пракуратуры, маўляў, дрэнна кормяць, крадуць. Я быў у шпіталі - нармальнае дыетычнае харчаванне. Суп даюць. І другая страва ядомая... »

Па словах Віктара Дзічкоўскага, такія перамены даўно наспелі. «Павінны ж быць інавацыі, - падкрэсліў старшыня гарвыканкама. - Нас, вядома, могуць папракаць, маўляў, усё жыццё працавалі, а вы нам ствараеце такія неверагодныя ўмовы. Усё новае заўсёды крытыкуецца. Не трэба гэтага баяцца».

Нагадаем, першым з такой прапановай выступіў віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Тозік.

Напісаць каментар 154

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках