26 траўня 2018, Субота, 7:10
Рубрыкі

«Вышэй за неба» стаў лепшым беларускім фільмам 2012

10

Беларуская моладзевая драма «Вышэй за неба» прызнаная лепшым фільмам, створаным у Беларусі ў 2012 годзе паводле версіі найбуйнейшага расейскага інфармацыйна-аналітычнага партала «КиноПоиск.ру».

З 2003 года партал «КиноПоиск.ру» вядзе падлік рэйтынгаў фільмаў і серыялаў усіх жанраў і краін. На сённяшні дзень «КиноПоиск.ру» з'яўляецца самым аўтарытэтным і наведвальным рэсурсам пра кіно ва Усходняй Еўропе. Рэйтынг «КиноПоиска» з'яўляецца галоўным арыентырам для онлайн-кінатэатраў, торэнт-трэкера, прафесіяналаў кіно, тэматычных выданняў, прадусараў і не мае аналагаў у СНД.

Беларуская моладзевая драма «Вышэй за неба» заняла першае месца ў рэйтынгу фільмаў, створаных у Беларусі ці з беларускім удзелам у 2012 годзе з паказчыкам 7.26. «Вышэй за неба» атрымала больш балаў, чым усе астатнія айчынныя карціны разам узятыя - больш за 1130 балаў з СНД, Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Другое месца сярод айчынных карцін заняў пераможца менскага кінафестывалю «Лістапад» і прызёр Канскага кінафестывалю драма «У тумане» Сяргея Лазніцы з рэйтынгам 7.0. На трэцім месцы (6.8) - шырока разрэкламаваны малабюджэтны баявік Кірыла Нонга «Здымаць на паразу». Чацвёрты радок заняў сельскі дэтэктыў Ігара Чацверыкова «Сеткавая пагроза» вытворчасці «Беларусьфільма» з паказчыкам 6.6. У ніжэйшай частцы рэйтынгу апынуліся серыяльныя праекты «Беларусьфільма» і БТ «Снайпер 2: Тунгус» (5.7) і «Паляванне на гаўляйтэра» (5.7), беларуска-эстонскі «Самотны востраў» (5.5) і «Выкрасці Бельмандо» (5.2).