29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігарх Чыж скупляе акцыі завода шумлівых вінаў

19
Алігарх Чыж скупляе акцыі завода шумлівых вінаў

Кампанія «Трайпл» стала ўладальнікам пакета ў 110 889 акцый Менскага завода шумлівых вінаў.

Такія вынікі аўкцыёнаў выкупу акцый мінарытарных акцыянераў, якія праходзілі на Беларускай валютна-фондавай біржы з 28 лістапада да 26 снежня 2012 года. За названы пакет«Трайпл» заплаціў BYR 19,1 млрд, паведамляе агенцтва «Бизнес-новости».

Падчас выкупу акцый ТАА «Трайпл» набыло 111 пакетаў па 999 акцый кожны. Усе яны былі набытыя мінарытарыямі падчас «народнага IPO» МЗШВ, якое праводзілася з 2 траўня да 15 чэрвеня 2012 года. Тады было прададзена 164 704 акцый завода, учыненыя 863 ўгоды. У выніку 119 угод у рамках «народнага IPO» рэалізоўваліся максімальна магчымыя пакеты - па 999 акцый таварыства.

Такім чынам, у лістападзе-снежні ТАА «Трайпл» набыло 2/3 акцый, рэалізаваных у ходзе «народнага IPO», ці 12,5% ад акцыянернага капіталу МЗШВ.

Варта адзначыць, што ААТ «Менскі завод шумлівых вінаў» у 2013 годзе плануе правесці дадатковае размяшчэнне акцый таварыства, якія не былі прададзеныя падчас «народнага IPO». Аб'ём прапановы складзе 75.296 акцый.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках