20 красавiка 2024, Субота, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: Па «фількінай грамаце» на допыт не пайду

15
Лябедзька: Па «фількінай грамаце» на допыт не пайду

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі сваю адмову прыйсці на допыт накіраваў у Савецкі РУУС факсам.

Менавіта такім чынам яму і даслалі павестку.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька патлумачыў «Еўрарадыё», што не лічыць дасланую такім чынам павестку афіцыйным дакументам:

«Гэта фількіна грамата, у прынцыпе, калі зыходзіць з юрыдычнага пункту гледжання. Такое любы можа зрабіць і гэта больш падыходзіць да 1 красавіка, чым да 27 снежня!».

Нагадаем, 26 снежня старшыню АГП факсам-павесткай выклікалі на 27 снежня ў Савецкі РУУС у якасці асобы, супраць якой «вядзецца адміністрацыйны працэс». У выпадку, калі Лябедзька не з'явіцца ў аддзяленне без паважных прычын, яму пагражае штраф ці арышт. У факсе не тлумачылася, што гэта за «адміністрацыйны працэс».

Сам Лябедзька не выключае, што гэта можа быць звязана з інфармацыйнай кампаніяй, якую праводзілі актывісты АГП 19 снежня. «Відаць, у іх ёсць вялікае жаданне запхнуць мяне на Акрэсціна, каб я там адсвяткаваў яшчэ адзін Новы год», - кажа палітык.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках