23 красавiка 2024, aўторак, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціск на «гранітаўцаў» узмацняецца з кожным днём

7
Ціск на «гранітаўцаў» узмацняецца з кожным днём

На прадпрыемстве «Граніт» працягваецца пераслед актывістаў незалежнага прафсаюза.

На гэты раз гаворка ідзе пра кіроўцу экскаватара Леаніда Дубаносава, ад якога адміністрацыя прадпрыемства, якая знаходзіцца ў Мікашэвічах, патрабуе ў самы бліжэйшы час вызначыцца, ці будзе ён надалей плаціць членскія ўзносы ў гэты прафсаюз праз бухгалтэрыю «Граніту», піша ПЦ «Вясна».

У выпадку, калі Дубаносаў не адмовіцца ад сяброўства ў незалежным прафсаюзе, прадстаўнікі адміністрацыі паабяцалі знайсці падставы, каб скасаваць з ім працоўны кантракт.

Варта заўважыць, што Леанід працуе на прадпрыемстве «Граніт» ужо больш за дзесяць гадоў і ніколі не меў заўваг з боку кіраўніцтва, а цяпер прэтэнзіі з'яўляюцца амаль кожны дзень. Дубаносаў наўпрост звязвае гэта са сваім удзелам у мясцовай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу.

Нагадаем, у канцы 2011 года 600 рабочых «Граніту» выйшлі з дзеючай на прадпрыемстве афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі і заявілі пра намер стварыць першасную структуру БНП. Пасля гэтага на іх ўзмацніўся ціск з боку адміністрацыі, лідэры незалежнага прафсаюзу былі звольненыя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках