28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэці Еўрапейскі кангрэс па правах чалавека пройдзе ў Катавіцэ

1
Трэці Еўрапейскі кангрэс па правах чалавека пройдзе ў Катавіцэ

Марэк Мігальскі выступіў арганізатарам трэцяга Еўрапейскага кангрэса па правах чалавека, які пройдзе 6 снежня ў Катавіцэ.

Еўрадэпутат упэўнены, што адной з тэм, якія будуць паднятыя ў Катавіцах, стане дапамога Польшчы беларускім СМІ, перадае «Радыё Рацыя».

У працы кангрэса прымуць удзел Станіслаў Шушкевіч - першы кіраўнік незалежнай Беларусі; Наталля Радзіна - галоўны рэдактар сайта charter97.org; Вячаслаў Дзіянаў - арганізатар маўклівых пратэстаў у Беларусі; Франак Вячорка - моладзевы апазыцыйны дзеяч, супрацоўнік Радыё Свабодная Еўропа і «Радыё Свабода»; Зміцер Новікаў - дырэктар Еўрапейскага Радыё для Беларусі.

Падчас Еўрапейскага кангрэса па правах чалавека таксама будуць падымацца і праблемы расейскіх і ўкраінскіх дэмакратаў. Падчас расейскай дыскусійнай панэлі абмяркуюць пытанне «пратэстны рух - шанец дэмакратызацыі Расеі», а падчас украінскай - магчымыя паслявыбарчыя сцэнары ў палітыцы краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках