29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пушкін прыйшоў у Вярхоўны суд з партрэтам Расціслава Лапіцкага

5

Мастак Алесь Пушкін звярнуўся ў Вярхоўны суд з абскарджаннем рашэння суда Смаргонскага раёна.

Ён просіць прызнаць рашэнне раённага суда аб сваім 10-сутачным арышце незаконным. Да адміністрацыйнага пакарання Алесь Пушкін быў прыцягнуты за тое, што ў верасні разам з іншымі мастакамі прайшоў па горадзе з партрэтам дзеяча антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да асобы бязвінна рэпрэсаванага з мэтай ушанавання яго памяці, перадае «Радыё Свабода».

Каб падаць заяву на абскарджанне, у Вярхоўны суд Алесь Пушкін таксама прыйшоў з партрэтам Расціслава Лапіцкага. Мастак так патлумачыў сваю пазіцыю:

«Такім чынам я хачу паставіць кропку ў сваёй, фактычна, барацьбе за ўшанаванне памяці рэпрэсаванага юнака. Каб у Смаргоні ўсталявалі помнік, была названая вуліца ці мастацкая галерэя ў памяць Расціслава Лапіцкага. Словам, каб чалавека ўшаноўвалі за тое, што ён змагаўся за незалежную Беларусь. Для чаго гэта зроблена: гэта, па сутнасці, палітычнае сведчанне таго, што наша дзяржава і яе судовая ўлада застаюцца неасталінскімі, караюць мастакоў за праявы сучаснага мастацтва, за мірныя выступленні, каб абудзіць памяць аб рэпрэсаваных, каб у нашых пасёлках і гарадах з'явіліся помнікі рэпрэсаваным».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках