20 красавiка 2024, Субота, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш крэдытаў, добрых і розных... Цяпер і на экалогію

8
Больш крэдытаў, добрых і розных... Цяпер і на экалогію

Лукашэнка падпісаў указ N542 «Аб прыцягненні крэдытаў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Паўночнага інвестыцыйнага банка».

Аб гэтым паведамляецца на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Тэкст указа пакуль недаступны для карыстальнікаў.

У маскоўскім прадстаўніцтве ЕБРР агенцтву «Інтэрфакс-Захад» пацвердзілі, што заключэнне здзелкі паміж урадам Беларусі і ЕБРР чакаецца ў бліжэйшы час. Між тым, да падпісання крэдытнага пагаднення сума крэдыту і яго ўмовы не выдаюцца.

Па словах прадстаўніка ЕБРР, сродкі крэдыту будуць накіраваныя на рэалізацыю экалагічных праектаў. На мэты экалогіі таксама будзе накіраваны крэдыт Паўночнага інвестыцыйнага банка, які выдаецца Беларусі ўпершыню.

У рамках праекта Беларусь атрымае таксама сафінансаванне ад іншых міжнародных фінінстытутаў і гранты ўрадаў еўрапейскіх дзяржаў.

У красавіку 2012 года міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў паведамляў, што ЕБРР выдзеліць Беларусі 18,25 млн еўра крэдытных рэсурсаў на ўхваленыя банкам праекты па рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў у Віцебску і ўкараненню біягазавых установак на ачышчальных збудаваннях у Баранавічах і Слоніме. Дадзеныя рэсурсы планавалася дапоўніць 14 млн еўра міжнароднай тэхнічнай дапамогі, якую сіндыцыруе сам банк. Рэсурсы прадастаўляюцца на тэрмін да 15 гадоў, уключаючы адтэрміноўку пагашэння асноўнай пазыкі на 3 - 4 гады пасля падпісання крэдытнага пагаднення.

Як паведамлялася, у краінавай стратэгіі ЕБРР па Беларусі, прынятай у 2009 годзе, прадугледжвалася магчымасць фінансавага супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі. Аднак, у траўні 2011 года ЕБРР па палітычных матывах перагледзеў свае адносіны з Беларуссю і зноў абмежаваў рамкі фінансавага супрацоўніцтва з краінай узаемадзеяннем з прыватным сектарам. «Няма падтрымкі беларускай цэнтральнай улады: няма падтрымкі як фінансавай, так і тэхнічнай, у любым выглядзе», - было сказана ў заяве ЕБРР.

«Мы абнавілі стратэгію па Беларусі і яна не прадугледжвае крэдытаванне ўрада, акрамя тых выпадкаў, якія датычацца паляпшэння ўмоў жыцця беларускага народа. Гэтыя праекты - менавіта той выпадак», - сказаў прадстаўнік ЕБРР.

Беларусь з'яўляецца членам ЕБРР з 1992 года. Суверэнныя крэдыты ад ЕБРР Беларусь не атрымлівала з 1995 года. Пры садзейнічанні ЕБРР у Беларусі рэалізавана чатыры буйныя праекты пад дзяржаўныя гарантыі. У цэлым завершаныятакія праекты, як развіццё электрасувязі Беларусі, стварэнне ў Менску аптовага рынку плодаагародніннай прадукцыі, мадэрнізацыя Аршанскай ЦЭЦ, рэканструкцыя аўтадарогі М1/Е30 Брэст-Менск-мяжа Расеі.

За перыяд членства Беларусі ў ЕБРР агульны аб'ём крэдытнай падтрымкі, накіраванай у асноўным у прыватны сектар, склаў каля 850 млн еўра. Беларусь атрымала ў 2011 годзе ад ЕБРР рэкордную колькасць крэдытных сродкаў - 192 млн еўра, што ў 3,2 разы больш, чым у 2010 годзе.

Паўночны інвестыцыйны банк (Nordic Investment Bank - NIB) - шматбаковы банк развіцця, членамі якога з'яўляюцца краіны Скандынавіі і Балтыі, дзейнічае ў Беларусі з пачатку 2011 года, пасля ратыфікацыі на заканадаўчым узроўні рамачнага пагаднення з урадам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках