23 красавiка 2024, aўторак, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарыстычная Беларусь - паміж Ліванам і М'янмай

12
Тэрарыстычная Беларусь - паміж Ліванам і М'янмай

У сусветным індэксе тэрарызму наша краіна заняла, 32-ае месца.

Рэйтынг, у які патрапілі 158 краін свету складзены недзяржаўнай арганізацыяй «Інстытут эканомікі і міру» (Institute for Economics and Peace), якая знаходзіцца ў Сіднэі.

«Сусветны індэкс тэрарызму» (Global Terrorism Index) складзены на аснове аналізу ліку тэрарыстычных актаў у асобных краінах на працягу дзесяці гадоў, колькасці загінулых і параненых у іх і ацэнкі памеру матэрыяльнай шкоды ад тэрарызму, паведамляецца ў дакуменце, апублікаваным на сайце арганізацыі (пераклад - charter97.org).

У першай дзесятцы рэйтынгу знаходзяцца Ірак, Пакістан, Афганістан, Індыя, Йемен, Самалі, Нігерыя, Тайланд, Расея і Філіпіны.

Беларусь з індэксам 4.26 апынулася на 32-м месцы. Нашу краіну ў рэйтынгу апярэдзілі, акрамя Расеі, толькі 3 еўрапейскія дзяржавы - Нарвегія, Грэцыя і Велікабрытанія.

Нагадаем, самымі гучнымі тэрарыстычнымі актамі ў Беларусі за мінулыя гады былі выбухі ў менскім метро на станцыі «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 (15 чалавек загінулі, больш за 200 пацярпелі) і каля стэлы «Менск - горад-герой» 4 ліпеня 2008 (ніхто не загінуў, шпіталізавана каля 50 чалавек), а таксама - два выбухі ў Віцебску ў верасні 2005 (ніхто не загінуў, пацярпелі каля 40 чалавек).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках