16 красавiка 2024, aўторак, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінздраў забараніў Nesquik

21
Мінздраў забараніў Nesquik

У Беларусі забароненая рэалізацыя шакаладнага парашка Nestle Nesquik з-за магчымай наяўнасці ў ім сальманел.

«На сайце Упраўлення ЗША па наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і лекавых сродкаў размешчана інфармацыя аб добраахвотным адкліканні са звароту шакаладнага парашка Nestlé Nesquik у сувязі з магчымай наяўнасцю ў ім узбуджальнікаў вострых кішачных інфекцый - сальманел», - гаворыцца ў прэс-рэлізе міністэрства гандлю Беларусі.

Там адзначана, што, нягледзячы на распаўсюджванне гэтай прадукцыі на тэрыторыі ЗША, не выключаецца магчымасць яе паступлення ў іншыя краіны, піша «Інтэрфакс».

Акрамя таго, у паведамленні Мінгандлю прыводзіцца каментар ТАА «Нестле Расея», у якім адзначана, што гэтае адкліканне шакаладнага хуткарастваральнага напою распаўсюджваецца толькі на рынак ЗША, так як дадзены прадукт, выраблены ў ЗША, на рынкі Еўропы і краін СНД не пастаўляецца. «Асаблівую ўвагу кампанія звяртае на тое, што крыніцай магчымага заражэння мог з'яўляцца карбанат кальцыя, які не ўваходзіць у рэцэптуру напою», - гаворыцца ў прэс-рэлізе Мінгандлю.

«Тым не менш, Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапанавала прыняць меры па недапушчэнні абароту і канфіскацыі, у выпадку выяўлення на тэрыторыі рэспублікі, шакаладнага парашка Nestlé Nesquik, які выраблены ў пачатку кастрычніка 2012 года і расфасаваны ў каністры па 10,9, 21,8 і 40, 7 унцый (унцыя ~ 30 мл.), тэрмін прыдатнасці - кастрычнік 2014 года», - падкрэслена ў паведамленні Мінгандлю.

Акрамя таго, працягнулі ў міністэрстве, згодна з заключэннем РУП «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі» (БелДІМ), адмоўлена ў выдачы сертыфіката адпаведнасці імпарцёру ТАА «МаксПрадТорг» на партыю прадукцыі вытворчасці ТАА «Гандлёвы дом «Лера» (Расея), з-за неадпаведнасці патрабаванням СТБ па масавай долі аксімецілфурфурола, наяўнасці кансервантаў (сарбінавай і бензойнай кіслаты) і сінтэтычнага фарбавальніка. У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра сокі і нектары пад гандлёвай маркай «Kral Premium».

Сальманелы - род неспораносных бактэрый, якія выклікаюць вострыя кішачныя інфекцыі ў жывёл і чалавека - сальманелёзы. Гэта вострае інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца, у агульным выпадку, развіццём інтаксікацыі і паразай страўнікава-кішачнага тракту.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках