23 красавiка 2024, aўторак, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няма сэнсу звяртацца да гэтых уладаў

10
Няма сэнсу звяртацца да гэтых уладаў

Мікалай Дзядок не будзе абскарджваць пазбаўленне «чарнобыльскага» пасведчання.

Палітвязень тлумачыць гэта тым, што вынік абскарджання вядомы загадзя.

Мікалай Дзядок нарадзіўся ў Брагіне Гомельскай вобласці неўзабаве пасля Чарнобыльскай катастрофы на тэрыторыі, пацярпелай ад аварыі на ЧАЭС і павінен быў мець адпаведнае пасведчанне. Згодна з Законам аб амністыі 2010 года, асобы, пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, павінны быць вызваленыя ад зняволення.

Такім чынам, Вярхоўны суд, згодна з законам, павінен быў пастанавіць вызваліць палітвязня. Але замест гэтага ён адабраў у Мікалая Дзядка «чарнобыльскае» пасведчанне, каб палітвязень не мог выйсці на волю па амністыі.

Бацька Мікалая Дзядка Аляксандр Дзядок паведаміў сайту charter97.org, што яго сын вырашыў больш не абскарджваць рашэнне Вярхоўнага суда:

«Мы атрымалі ад суда копію рашэння з матывіроўкай. На мой погляд, матывіроўка адкрыта незаконная. Але мы з Мікалаем ў перапісцы абмеркавалі гэтую сітуацыю і ён вырашыў, што абскарджваць гэтае рашэнне мы не будзем. Таму што вынік вядомы загадзя - улады і суды не дапусцяць, каб мы законным спосабам вызвалілі Мікалая з турмы».

Нагадаем, Мікалай Дзядок, а Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч і Максім Веткін, якія прахадзілі з ім па адной справе, былі асуджаныя судом Завадскога раёна Менска 27 траўня 2011 года. Ім інкрымінавалі шэраг нападаў на будынкі і падпалы, у прыватнасці правядзенне несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынку Міністэрства абароны ў 2009 годзе, закід бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску і будынка турмы на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе. Мікалая Дзядка прысудзілі да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках