19 красавiка 2024, Пятніца, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Вялікабрытаніі гатовы правесці рэферэндум аб выхадзе з ЕЗ

22
Прэм'ер Вялікабрытаніі гатовы правесці рэферэндум аб выхадзе з ЕЗ

Прэм'ер-міністр Дэвід Кэмэран гатовы вынесці на рэферэндум пытанне аб далейшым знаходжанні Вялікабрытаніі ў Еўрапейскім Звязе.

Пра гэта піша газета The Times.

Пастанова аб выхадзе краіны з ЕЗ можа быць прынятая пасля правядзення двух рэферэндумаў. Першы мяркуецца правесці адразу пасля ўсеагульных выбараў увесну 2015 года. На яго плануецца вынесці пытанне аб наданні ўраду «народнага мандата» на ўкладанне шэрагу асноватворных пагадненняў з Бруселем на новых умовах. Пасля пройдзе яшчэ адзін рэферэндум, падчас якога брытанцам трэба будзе выказаць сваё меркаванне аб новым фармаце дачыненняў з ЕЗ. СМІ мяркуюць, што выбаршчыкам адначасова будзе прапанавана адказаць і на пытанне аб поўным выхадзе Вялікабрытаніі з Еўразвязу, піша «Газета.Ru».

Раней прэм'ер-міністр ужо выступаў з ідэяй аб магчымым правядзенні рэферэндуму з нагоды далейшай ролі краіны ў Еўразвязе. Сябры партыі кансерватараў ужо неаднаразова прапаноўвалі зладзіць народнае галасаванне. Яны мяркуюць, што знаходжанне краіны ў ЕЗ павінна абмежавацца ўдзелам у агульным еўрапейскім рынку.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках