24 красавiка 2024, Серада, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМ прапануе ўзаконіць дзіцячую працу

172
БРСМ прапануе ўзаконіць дзіцячую працу

Краіне катастрафічна не хапае кадраў? Не бяда.

Хутка на працу будуць браць нават падлеткаў. З ініцыятывай арганізацыі ўжо і школьных будатрадаў выступіла БРСМ. Там упэўненыя, што 14-гадовы школьнік ў стане зарабляць сам, прычым у тым ліку і кладкай тратуарнай пліткі.

Як піша «Звязда», адна з прапаноў БРСМ - заканадаўча пашырыць пералік так званых лёгкіх відаў работ, якія могуць выконвацца асобамі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў, і дадаць у яго такія віды работ, як кладка тратуарнай пліткі, абклейванне шпалерамі, афарбоўка паверхняў, дагляд за жывёламі і г. д.

«Усяго прапануецца пералік з 39 пунктаў. Сучасныя падлеткі дастаткова добра фізічна развітыя і, як сведчыць практыка, здольныя выконваць іншыя віды работ, якія, адпаведна, і аплачваюцца лепш», - кажуць у БРСМ.

Вырашаецца пытанне аб тым, як павысіць заробкі студэнтаў, якія былі задзейнічаныя ў будаўнічых атрадах.

«Сёння ўсе наймальнікі ў адзін голас кажуць, што маглі б заплаціць студэнтам нашмат больш, калі б тыя мелі хаця б першасныя навыкі па рабочых спецыяльнасцях, - разважаюць спецыялісты. - Зараз асноўнай праблемай пры арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі з'яўляюцца тэрміны навучання і адсутнасць крыніцы яе фінансавання. Мы сумесна з Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны ўжо другі год працуем над арганізацыяй дадатковага навучання ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў па спецыяльнасцях, неабходных ім для працы, але, на жаль, пытанне пакуль застаецца нявырашаным. Таму звяртаемся да Міністэрства адукацыі і рэктараў з просьбай не адкладаць гэтае пытанне яшчэ на цэлы год, а ўсё-такі разгледзець альтэрнатыўныя варыянты арганізацыі кароткатэрміновага (да 1 месяца) дадатковага навучання па канкрэтных спецыяльнасцях».

Напісаць каментар 172

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках