29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лёгкі: Лукашэнка і не збіраўся сустракацца з Пуціным

36
Лёгкі: Лукашэнка і не збіраўся сустракацца з Пуціным

Прэс-служба дыктатара апраўдваецца за тое, што расейскі кіраўнік праігнараваў Лукашэнку.

Двухбаковая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі ў рамках Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, які прайшоў 5 снежня ў Ашхабадзе, нібыта не планавалася.

Пра гэта паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы беларускага кіраўніка Павел Лёгкі.

«У нас прайшлі дзве двухбаковыя сустрэчы з прэзідэнтамі Украіны і Туркменістана, - адзначыў Лёгкі. - Вялікая частка зносін усіх прэзідэнтаў праходзіла за зачыненымі дзвярыма, без прысутнасці прэс-сакратароў, таму з кім яшчэ меў зносіны прэзідэнт, праінфармаваць не магу».

Як паведамлялася раней, 5 снежня Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. У рамках саміту Аляксандр Лукашэнка правёў двухбаковыя сустрэчы з прэзідэнтамі Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым і Украіны Віктарам Януковічам, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Прэс-служба Крамля, у сваю чаргу, паведаміла аб двухбаковых сустрэчах Уладзіміра Пуціна з Віктарам Януковічам, а таксама прэзідэнтамі Казахстана Нурсултанам Назарбаевым і Арменіі Сержам Саргсянам.

Некаторыя палітолагі не выключаюць, што Пуцін мог пакрыўдзіцца на свайго беларускага калегу за яго нядаўнія выказванні, якія датычацца здароўя расейскага лідэра.

Нагадаем, у інтэрв'ю агенцтву Рэйтэр 26 лістапада Лукашэнка, адказваючы на пытанне, ці гуляе ён у хакей з Пуціным, заўважыў: «Ён (Пуцін - БелаПАН.) кажа мне: «мы яшчэ не гатовыя гуляць з тваёй камандай». Ён пашкодзіў пазваночнік недзе. У барацьбе. Змагаўся на дыване і пашкодзіў пазваночнік».

Прэс-служба Крамля чуткі пра сур'ёзныя праблемы са здароўем у Пуціна абвергла.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках