29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адмаўляецца ад тэрміновай службы ў войску

33
Украіна адмаўляецца ад тэрміновай службы ў войску

Віктар Януковіч заяўляе аб далейшым скарачэнні Узброеных сіл краіны і стварэнні прафесійнага войску.

«Аналіз апошніх узброеных канфліктаў сведчыць аб тым, што перамога дасягаецца не за кошт колькасці войскаў, а за кошт іх высокага ўзроўню падрыхтоўкі, абсталявання і прафесіяналізму», - сказаў Віктар Януковіч падчас урачыстасцей, прысвечаных 21-й гадавіне Узброеных сіл Украіны ў Доме афіцэраў у Кіеве, паведамляе «Інтэрфакс».

У сувязі з гэтым, адзначыў ён, будуць перагледжаныя задачы, структура і сістэма Узброеных сіл.

«Іх колькасць будзе значна скарочана, мы прыпынім заклік тэрміновай вайсковай службы і пяройдзем да камплектавання войска выключна па кантракце», - падкрэсліў Януковіч.

Распрацаваная міністэрствам абароны Украіны рэформа Узброеных сіл прадугледжвае скарачэнне колькасці ўкраінскага войску на працягу бліжэйшых пяці гадоў з 192 тыс. да 70 тыс. чалавек і скасаванне тэрміновай службы ў ВСУ ўжо да 2017 года.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках