19 красавiка 2024, Пятніца, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан: Рэпрэсіі і запалохванні ў Беларусі доўжацца

79
Хілары Клінтан: Рэпрэсіі і запалохванні ў Беларусі доўжацца

Урад Беларусі працягвае сістэматычныя парушэнні правоў чалавека.

Пра гэта заявіла дзяржсакратарка ЗША Хілары Клінтан, выступаючы 6 снежня на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў краін АБСЕ ў Дубліне, паведамляе РИА «Новости».

«У Беларусі ўрад сістэматычна парушае правы чалавека, утрымлівае палітвязняў, запалохвае журналістаў», - сказала дзяржсакратарка.

Яна таксама выказала заклапочанасць становішчам апазіцыі ва Украіне. «На Украіне выбары ў кастрычніку былі крокам назад ад дэмакратыі. Мы глыбока заклапочаныя выбарачным пераследам лідараў апазіцыі», - сказала Клінтан.

Напярэдадні дзяржсакратарка ЗША правяла сустрэчу з расейскімі праваабаронцамі, падчас якой выказала перасцярогу супраць новых спробаў «рэсаветызацыі» значнай часткі Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

«Маюць месца спробы рэсаветызацыі рэгіёну», - заявіла Хілары Клінтан, кажучы пра тэрыторыі былога Савецкага Саюза, паведамляе «Голос Америки».

«Гэта не будзе называцца менавіта так, - працягвала яна. - Гэта будзе называцца або мытны саюз, або еўразійскі саюз, або нешта падобнае. Аднак не будзем уводзіць сябе ў зман. Мы ведаем, у чым мэта гэтых намаганняў, і мы спрабуем знайсці эфектыўныя сродкі для таго, каб запаволіць або спыніць гэты працэс».

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках