20 красавiка 2024, Субота, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікет да Дня праў чалавека ў Баранавічах забаранілі

6
Пікет да Дня праў чалавека ў Баранавічах забаранілі

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца і праваабаронца Сяргей Гоўша 5 снежня атрымалі ліст з Баранавіцкага гарвыканкама.

У лісце паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікету 10 снежня 2012 года. Гарвыканкам лічыць, што заяўнікі парушылі арт. 5 Закона РБ ад 30.12.1997 № 114-З «Аб масавых мерапрыемствах» (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 № 308-З) і пункт 4 рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы» (у рэдакцыі рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.10.2009г. № 2497). Пры гэтым гарадскія ўлады традыцыйна не паведамляюць, што канкрэтна парушылі заяўнікі, але прапаноўваюць, у выпадку нязгоды з такім рашэннем, звяртацца ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, піша ПЦ «Вясна».

- Па-першае, мы хацелі нагадаць нашым грамадзянам, што Беларусь падпісала Усеагульную Дэкларацыю праў чалавека і ўзяла на сябе абавязацельства строга і няўхільна выконваць міжнародныя стандарты ў галіне праў чалавека. Па-другое, усім нам трэба гаварыць аб парушэнні праў чалавека ў Беларусі і аб тым, што выкананне нашых канстытуцыйных праў залежыць сёння ад волі чыноўнікаў, - адзначыў Віктар Сырыца.

Адказ Баранавіцкага гарвыканкама заяўнікам пікету:

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках