23 красавiка 2024, aўторак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За адмову ад дактыласкапіі пагражаюць Інтэрполам

63
За адмову ад дактыласкапіі пагражаюць Інтэрполам

МУС ідзе на новыя хітраванні, каб прымусіць людзей здаваць свае адбіткі пальцаў.

На гэты раз улады і МУС палохаюць людзей Інтэрполам.

Як паведамілі «Белорусскому партизану» крыніцы ў МУС, абмяркоўваецца магчымасць і мэтазгоднасць унесці ў беларускі «парламент» законапраект, які ўзмацняе ступень адказнасці для асоб, якія не прайшлі абавязковую дактыласкапію. У якасці адной з жорсткіх мер прапануецца аб'яўляць у міжнародны вышук па лініі Інтэрпола грамадзян, якія знаходзяцца за межамі рэспублікі і ўхіляюцца ад праходжання дактыласкапіі.

Калі з законапраектам не атрымаецца, то размовы пра яго хоць бы напалохаюць частку свавольных беларусаў, разлічваюць аўтары ідэі.

Больш за 3,5 млн чалавек да гэтага часу не здалі свае адбіткі пальцаў. МУС скардзіцца на тое, што ўсё гэта – беларусы, якія з'ехалі на заробкі.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках