23 красавiка 2024, aўторак, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Арт-сядзібу» закрылі трэцім разам

26
«Арт-сядзібу» закрылі трэцім разам

Запланаванае на 6 снежня ў Мінску адкрыццё «Арт-сядзiбы» не адбудзецца.

За гадзіну да імпрэзы прадстаўнікам «Арт-сядзібы» прыйшла папера, што з 10 снежня скасоўваецца дамова на арэнду памяшкання па адрасе завулак Масквіна, 4. Таму арганізатары палічылі, што няма сэнсу рабіць адкрыццё, паведамляе «Радыё Свабода».

Гэтае памяшканне належыць прадпрыемству «Сукно». Яно заявіла арандатару, кампаніі «РэфОйлПрадукт», што здадзенае ў субарэнду для «Арт-сядзібы» памяшканне неабходнае «для ўласных патрэбаў». Таму арандатары мусілі скасаваць дамову, падпісаную 20 лістапада гэтага году.

Перад гэтым арандатара выклікалі ў Менгарвыканам, дзе загадвалі не падпісваць дамовы з «Арт-сядзібай». Калі ён сказаў, што дамова падпісаная, у памяшканне прыйшлі кантралёры — санстанцыя, пажарныя, — якія выпісалі вялікія штрафы.

«Трэці раз нам, нічога не тлумачачы, скасоўваюць дамову. І нам нічога не тлумачаць. Учора я напісаў вялікі ліст у адміністрацыю прэзідэнта, каб нам патлумачылі, чаму і за што нас прэсуюць. Калі мы не рэлігійная, не палітычная арганізацыя, а проста культурная ўстанова, якая займаецца правядзеннем розных літаратурных, музычных, паэтычных, мастацкіх сустрэч. Можа, атрымаю нейкі адказ. Мы вырашылі, што ў любым выпадку пойдзем у аддзел ідэалогіі Менгарвыканкаму, каб нам патлумачылі, чаму нас ціснуць. Робіцца такое свавольства, рэальна душаць і не даюць развівацца беларускай культуры, мастацтву, праяўляць творчую ініцыятыву. Мы нічога не зрабілі, за што нас можна так ціснуць», — сказаў дырэктар «Арт-сядзібы» Павал Белавус.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках