25 красавiка 2024, Чацвер, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральныя рады ў дзяржаўных АТ ліквідуюць

6
Назіральныя рады ў дзяржаўных АТ ліквідуюць

Гэта прадугледжваюць падрыхтаваныя Дзяржкаммаёмасці змены ў закон аб прыватызацыі.

У акцыянерных таварыствах (за выняткам кіраўнічых кампаній холдынгаў), кантрольны пакет акцый якіх належыць дзяржаве, прадугледжваецца не ствараць раду дырэктараў (назіральная рада). Гаворка ў законапраекце ідзе аб АТ, створаных у працэсе прыватызацыі. Ці будуць касавацца ўжо існыя назіральныя рады, з праекта закона незразумела, паведамляе агенцтва «Бизнес-новости».

Паўнамоцтвы развязання пытанняў, што належаць да кампетэнцыі назіральных рад, прапануецца падзяліць паміж агульным сходам акцыянераў і выканаўчым органам (генеральны дырэктар, дырэктар, управа).

У кампетэнцыю агульнага сходу акцыянераў будзе ўваходзіць зацвярджэнне гадавога фінансавага плана АТ, прыняцце пастановы аб выпуску АТ каштоўных папер, у тым ліку эмісійных, аб выкупе акцый на баланс таварыства, зацвярджэнне кошту маёмасці АТ, зацвярджэнне аўдытарскай арганізацыі, умоў пагадненняў з кіраўнічай арганізацыяй і ацэншчыкам, а таксама зацвярджэнне лакальных нарматыўных актаў таварыства.

У акцыянерных таварыствах, дзель дзяржавы ў якіх не перасягае 50%, прадугледжваецца абавязковае стварэнне наглядальных рад. У склад назіральнай рады плануецца ўключаць прадстаўнікоў дзяржавы да правядзення агульнага сходу акцыянераў, на якім будзе разглядацца пытанне абрання чальцоў рады.

У АТ, дзе 100% акцый належыць дзяржаве, плануецца скасаваць агульны сход акцыянераў. Ягоныя паўнамоцтвы будуць перададзеныя дзяржаўным органам, якія ажыццяўляюць ўладальніцкі нагляд.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках