18 красавiка 2024, Чацвер, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік Гродна - Беласток адменяць

75
Цягнік Гродна - Беласток адменяць

Такая мера ўводзіцца для барацьбы з кантрабандай.

Ужо ў наступным годзе пасажыры цягніка Гродна - Беласток будуць перасаджвацца ў іншы цягнік да Беластока пасля пашпартнага і мытнага кантролю ў Кузніцы, паведамляе «Радыё Рацыя».

Віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Валянцін Карыцкі кажа, што гэтая мера можа абараніць вагоны ад пашкоджанняў з боку кантрабандыстаў, якія хаваюць цыгарэты ў сценках, столі, і нават у электрычным абсталяванні цягніка:

«Цягнік прыязджаў бы ў Кузніцу, дзе людзі перасаджваліся бы ў іншы цягнік. Ім было б не выгадна раскручваць цягнікі і хаваць цыгарэты, таму што проста не было б часу іх выцягнуць»

Праблему пашкоджання цягнікоў з боку кантрабандыстаў Валянцін Карыцкі абмяркоўваў з польскім консулам у Гродна Андрэем Хадкевічам, а таксама з намеснікам беларускага консула ў Беластоку Аляксандрам Суворавым.

У пачатку наступнага года віцэ-маршалак плануе сустрэцца з прадстаўнікамі Міністэрства транспарту Польшчы, каб абмеркаваць фінансаванне дадатковай перасадкі ў Кузніцы.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках