24 красавiка 2024, Серада, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэм'еру Тайланда пагражае смяротнае пакаранне за рэпрэсіі супраць апазіцыі

10
Экс-прэм'еру Тайланда пагражае смяротнае пакаранне за рэпрэсіі супраць апазіцыі

Міністэрства юстыцыі Тайланда прад'явіла абвінавачванні былому прэм'ер-міністру краіны Апхісіту Ветчачыве.

Па версіі тайскіх уладаў, у траўні 2010 года ён аддаў загад выкарыстаць супраць прыхільнікаў свайго палітычнага апанента - баявыя патроны, што прывяло да шматлікіх ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва, перадае АФН са спасылкай на агенцтва Reuters.

Акрамя Апхісіту Ветчачывы, адказнасць за трагічныя падзеі была ўскладзеная на былога намесніка прэм'ер-міністра Суфепа Фаўгсубана, а таксама неўстаноўленыя атрады баевікоў у чорнай вопратцы. Цяпер экс-чыноўнікам пагражае смяротнае пакаранне або пажыццёвае пазбаўленне волі.

У Бангкоку адбылося абвяшчэнне абвінавачвання. Палітыкі не прысутнічалі на працэдуры - яны павінны з'явіцца для афіцыйнага прад'яўлення абвінавачвання і допыту 12 снежня.

Масавыя выступленні ахапілі Тайланд у сакавіку 2010 года. Тысячы прыхільнікаў былога прэм'ер-міністра Тайланда Таксіна Чынавата, зрынутага ў 2006 года, учынілі мітынг з патрабаваннем правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў.

Да сярэдзіны траўня сітуацыя ў краіне абвастрылася, і падчас мітынгу 19 траўня ўрадавыя войскі разагналі натоўп, ужыўшы агнястрэльную зброю. Ахвярамі сутыкнення сталі больш за 90 чалавек.

У цяперашні час кіраўніком урада Тайланда з'яўляецца сястра зрынутага Таксіна Чынавата Йінглак. Яна перамагла на парламенцкіх выбарах і заняла пасаду прэм'ер-міністра ў ліпені 2011 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках