24 красавiка 2024, Серада, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўмін разгледзіць вяртанне «залатой акцыі»

3
Саўмін разгледзіць вяртанне «залатой акцыі»

На разгляд Савета міністраў паступіў праект указа аб уладальніцкім наглядзе ў адкрытых акцыянерных таварыствах (ААТ).

Указ распрацаваны Дзяржаўным камітэтам па маёмасці, нагадвае БелаПАН.

Дакумент тычыцца акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе пераўтварэння. Ён прадугледжвае прызначэнне ўпаўнаважаных прадстаўнікоў дзяржавы ў акцыянерныя таварыствы, дзе няма дзяржаўнай долі.

Праект гэтага ўказа увайшоў у пакет іншых дакументаў, якія тычацца адпаведных змяненняў заканадаўчай базы. У прыватнасці, плануецца ўнесці змены ў законы аб гаспадарчых таварыствах, аб прыватызацыі, паведамілі ў Дзяржкаммаёмасці.

Незалежныя эканамісты ўжо расцанілі гэты ўказ як вяртанне да інстытута «залатой акцыі», які дзейнічаў у Беларусі з 1997 года па 2008-ы. Права «залатой акцыі» (адмысловае права дзяржавы на кіраванне прадпрыемствам) было адменена ўказам Лукашэнкі ў сакавіку 2008 года ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для прыцягнення замежных інвестыцый.

Нагадаем, нядаўна па распараджэнні Лукашэнкі ў Беларусі былі фактычна нацыяналізаваныя найбуйнейшыя кандытарскія прадпрыемствы - ААТ «Камунарка» і «Спартак». 12 кастрычніка кіраўнік даручыў ліквідаваць на гэтых акцыянерных таварыствах назіральныя саветы і павялічыць долю дзяржавы (да 57% - на «Камунарцы» і да 60% - на «Спартаку»).

Дзярждоля ў абодвух ААТ была павялічаная праз дадатковую эмісію акцый, бязвыплатна перададзеных дзяржаве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках