19 красавiка 2024, Пятніца, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вярнула Польшчы абломкі прэзідэнцкага Ту-154

8
Расея вярнула Польшчы абломкі прэзідэнцкага Ту-154

Абломкі самалёта прэзідэнта Польшчы Ту-154, які разбіўся пад Смаленскам, былі дастаўленыя ў Варшаву.

Польская камісія па расследаванні аварыі працягвае высвятляць прычыны авіякатастрофы, піша агенцтва PAP.

Транспартным самалётам з Масквы ў Варшаву дастаўленыя рэшткі Ту-154 і 255 адзінак іншых рэчаў, а таксама пробныя ўзоры глебы з месца падзення самалёта і крыві тых, хто загінуў у авіякатастрофе. Узоры будуць дастаўленыя ў крымінальную лабараторыю паліцыі Польшчы. Мяркуецца, што для аналізу прычын інцыдэнту спатрэбіцца яшчэ ад некалькіх месяцаў да паўгода.

Нагадаем, самалёт польскага прэзідэнта Леха Качынскага разбіўся пад Смаленскам раніцай 10 красавіка 2010 года. Загінулі ўсе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце, - 88 пасажыраў, у тым ліку прэзідэнт Лех Качынскі, і восем членаў экіпажа.

«Кіраўнік польскай ваеннай пракуратуры Ежы Артымяк у сераду ў парламенце прызнаў, што некаторыя дэтэктары пры абследаванні паказалі сляды трынітроталуолу (трацілу)», - піша Die Presse. Аднак, па словах Артымяка, гэта не азначае, што на борце была выбухоўка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках