23 красавiка 2024, aўторак, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпіс Трубяцкі» падтрымае палітвязняў

11
«Ляпіс Трубяцкі» падтрымае палітвязняў

Падчас канцэрту «Ляпісаў» у Маскве 8 снежня будзе ладзіцца акцыя Amnesty International у абарону беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і яшчэ 4 чалавек з Судана, Ірана, Тайваня і ЗША.

Гэтая акцыя адбудзецца ў рамках Міжнароднага марафону напісання лістоў Amnesty International, у якой удзельнічаюць дзясяткі тысяч людзей ва ўсім свеце.

Алесь Бяляцкі - вядомы беларускі праваабаронца і старшыня цэнтра «Вясна». Яго арыштавалі 4 жніўня 2011 года і прысудзілі да 4,5 гадоў турэмнага зняволення. Amnesty International упэўненая, што Алеся Бяляцкага пазбавілі свабоды, каб перашкодзіць яму змагацца за правы чалавека ў рэспубліцы Беларусь. Арганізацыя ўважае яго за вязня сумлення.

Напісаць ліст у абарону Алеся Бяляцкага Аляксандру Лукашэнку, а таксама выступіць у падтрымку іранскай праваабаронцы Наргез Махамадзі, актывістаў суданскага моладзевага руху «Гірыфна», вязня Гуантанама Хусэйна Альмерфэдзі і прысуджанага да смерці тайванца Чыоу Хо-Шуня, можна будзе да і пасля канцэрту ў фае Live Music Hall. З дапамогай такіх лістоў Amnesty International здолела дапамагчы тысячам людзей ва ўсім свеце.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках