19 красавiка 2024, Пятніца, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Улады спрабуюць пазычыць ва ўласнага насельніцтва

59
Станіслаў Багданкевіч: Улады спрабуюць пазычыць ва ўласнага насельніцтва

Экс-старшыня Нацбанка пракаментаваў пастанову аб продажы валютных аблігацый для насельніцтва.

Станіслаў Багданкевіч назваў гэту акцыю «спробай валютнай пазыкі ва ўласнага насельніцтва», паведамляе «Радыё Свабода». А на пытанне, ці ёсць сэнс жыхарам набываць такія аблігацыі, прафесар адказаў так:

«Трэба ведаць пад якія працэнты іх будуць прадаваць. Улічваючы, што гэта ўнутраная пазыка, то для людзей павінен быць нейкі прыбытак. Нашы банкі апошнім часам па волі ўладаў даволі значна знізілі прыбытак ад валютных укладаў. І таму тут працэнтная стаўка па ідэі павінна быць крышачку большай, чым пры звычайных укладах у банк. Лагічна, што калі банк дае 5% гадавых, то тут можна разлічваць на пару працэнтаў болей.

Улады падлічылі, што знешнія пазыкі для іх вельмі цяжкія. Наколькі я ведаю, тыя, хто могуць пазычыць грошы, просяць за гэта аж за 9% з гакам. А гэта вельмі цяжка для нашай эканомікі. А тут можна ўзяць крэдыт у сваіх жа людзей крыху таней, напрыклад за 7%. Дык чаму не скарыстацца гэтым?».

Ацэньваючы суму эмісіі ў 50 мільёнаў даляраў, былы старшыня праўлення Нацбанку сказаў: «Гэта лічба адлюстроўвае няўпэўненасць ураду ў тым, што ў Беларусі знойдзецца шмат ахвотных набыць фінансавыя абавязацельствы Мінфіну».

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках