19 красавiка 2024, Пятніца, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і ЕЗ абмяркуюць адмену віз

142
Расея і ЕЗ абмяркуюць адмену віз

Уладзімір Пуцін уздыме пытанне аб увядзенні бязвізавага рэжыму паміж Расеяй і Еўразвязам на сустрэчы з кіраўніцтвам ЕЗ 21 снежня.

Пра гэта заявіў памочнік прэзідэнта ў міжнародных пытаннях Юрый Ушакоў.

«Мы ставім пытанне аб тым, каб адмяніць візавы рэжым. Еўрапейцы ў некаторых краінах выступаюць супраць гэтага, але ёсць і прыхільнікі цалкам бязвізавага рэжыму. На гэтую тэму вядуцца самыя інтэнсіўныя перамовы з еўрапейцамі, і Уладзімір Пуцін будзе аб гэтым гаварыць на сустрэчы з кіраўніцтвам Еўразвязу 21 снежня», - сказаў Ушакоў на семінары з удзелам давераных асоб Пуціна ў Маскве ў нядзелю, інфармуе «Інтэрфакс».

Як паведамлялася, Расея чакае, што ЕЗ прыме палітычную пастанову аб бязвізавым рэжыме з РФ да Алімпійскіх гульняў у Сочы.

У Маскве мяркуюць, што асноўнай перашкодай для падпісання гэтага пагаднення з’яўляецца адмова ЕЗ уключыць у катэгорыю тых, на каго візавы рэжым не распаўсюджваецца, уладальнікаў службовых пашпартоў.

6 снежня кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у РФ Фернанда Валенсуэла заявіў, што Еўрапейскі звяз, як і Расея, імкнецца да ўзаемнага бязвізавага рэжыму, аднак не вітае штучнага навязвання тэрмінаў.

Паводле яго слоў, падпісанню пагаднення аб бязвізавым рэжыме паміж Расеяй і ЕЗ перашкаджаюць праблемы тэхнічнага характару. Сярод іх кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ назваў адсутнасць ва ўсіх расейцаў біяметрычных пашпартоў. Ф.Валенсуэла падкрэсліў, што Еўразвяз на саміце Расея-ЕЗ у снежні гэтага года пры згодзе расейскага боку гатовы «падштурхнуць» рашэнне аб падпісанні пагаднення ў спрашчэнні візавага рэжыму.

«ЕЗ хацелася б, каб наступны саміт даў канчатковы штуршок да абнаўлення пагаднення ў спрашчэнні візавага рэжыму. Гэтае пагадненне - прамежкавы этап перад пераходам да бязвізавага рэжыму. Тым не менш, нават гэта пагадненне значна палегчыць жыццё мільёнам грамадзян Расеі і краін ЕЗ, бо працэдура атрымання шматразовых і доўгатэрміновых віз будзе істотна спрошчаная. Тады пытанне аб увядзенні бязвізавага рэжыму часткова страціць вастрыню і важнасць», - сказаў Валенсуэла.

Напісаць каментар 142

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках