18 красавiка 2024, Чацвер, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чарзе на «Каменным логу» - больш за тысячу грузавікоў

16
У чарзе на «Каменным логу» - больш за тысячу грузавікоў

(абноўлена) На беларуска-літоўскай мяжы ў чарзе на выезд з Беларусі стаяць 800 грузавых аўтамабіляў, на ўезд - 530.

Пра гэта паведамляе сайт памежнага камітэта Беларусі.

У апошнія дні Дзяржпамежкамітэт неаднаразова раіў кіроўцам вялікагрузных аўтамабіляў, хто яшчэ можа скарэктаваць свой маршрут, выбіраць для выезду ў Літву іншыя калідоры - у пунктах пропуску «Прывалка», «Катлоўка» і «Беняконі» сітуацыя істотна лепшая.

Нагадаем, 5 снежня ў Літве былі затрыманыя 29 супрацоўнікаў мытні кантрольна-прапускнога пункта «Меднікі». Яны падазраюцца ў злоўжыванні службовым становішчам і хабарніцтве.

Затрыманні супрацоўнікаў мытні прычыніліся да фактычнага прыпынення працы пункта пропуску, з прычыны чаго на мяжы ўтварыліся шматкіламетровыя чэргі фур.

Чэргі захоўваюцца і на беларуска-польскай мяжы. У чарзе на ўезд у Беларусь на памежным пераходзе «Брузгі - Кузніца» стаяла 600 грузавікоў, «Бераставіца - Баброўнікі» - 500, «Казловічы - Кукурыксы» - 200.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках