Офіс Партыі БНФ размалявалі фашысцкай свастыкай (Фота)
27- 15.02.2012, 14:21
У ноч з 14 на 15 лютага невядомыя размалявалі сцены штаб-кватэры Партыі БНФ, якая размяшчаецца па вул. Чарнышэўскага, 3.
Адказны сакратар Управы Партыі БНФ Алесь Каліта 14 лютага ў 10 вечара апошнім сыходзіў з офіса і сарваў з дзвярэй ўлёткі з нацысцкімі і беларусафобнымі лозунгамі. Відавочна, пасля яго сыходу сцены былі размаляваныя.
