9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракурор абвінаваціў Еўропу ў «нездаровым піяры»

41
Генпракурор абвінаваціў Еўропу ў «нездаровым піяры»

Чыноўнікі каментуюць рэзалюцыю Еўрапарламента.

Заявы еўрапейскіх структур з ацэнкамі смяротнага прысуду абвінавачаным у тэрарызме Канавалаву і Кавалёву не маюць пад сабой падставы і з'яўляюцца нездаровым піярам.

Такі пункт гледжання выказаў генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

Генеральны пракурор звярнуў увагу на заявы і рэзалюцыі, зробленыя еўрапейскімі чыноўнікамі адносна вынесенага Вярхоўным судом Беларусі прысуду Канавалаву і Кавалёву, і лічыць іх некампетэнтнымі. «Я заўважаю, што тыя, хто нічога не цяміць і не разумее, спрабуюць аналізаваць, даваць рэкамендацыі, рабіць пэўныя высновы. Гэта па вялікім рахунку - прафанацыя. Ёсць прысуд, ён вынесены судом. І неэтычна па стаўленніда асуджаных так паводзіцца Еўрапарламенту. Гэта ягоны нездаровы піяр», - лічыць Аляксандр Канюк, перадае БелТА.

Фігуранты справы аб тэрактах у Менску і Віцебску - Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў - прысуджаныя да смяротнага пакарання. Яны прызнаныя вінаватымі па эпізодзе 11 красавіка 2011 года - выбуху ў менскім метро. Гэтае злачынства кваліфікаванае для Канавалава па ч.3 ст.289 (тэрарызм) КК Беларусі, а для Кавалёва - па ч.6 арт.16 і ч.3 ст.289 (дапамога ў тэрарызме).

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках