9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікоў заводаў выганяць на пасяўную

15
Працаўнікоў заводаў выганяць на пасяўную

Да пасяўной у Менскай вобласці будуць прыцягваць працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў.

Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Аляксандр Замжыцкі, перадае БелТА.

Падрыхтоўка да пасяўной у Менскай вобласці ідзе ў штатным рэжыме. Назапашваюцца мінеральныя ўгнаенні, частку з іх паставяць беларускія прадпрыемствы, астатняе будзе закуплена ў расейскіх вытворцаў па замежных крэдытных лініях. Вывезена больш за 8 млн. т арганікі. Вядуцца працы па рамонце тэхнікі, усе энерганасычаныя трактары абслугоўваюцца на прадпрыемствах райаграсервіса, там жа адрамантуюць 80 найбольш складаных пасяўных агрэгатаў. Акрамя таго, сродкі на набыццё запасных частак вылучаныя і гаспадаркам.

Вобласць забяспечаная ў неабходным аб'ёме насеннем, за выключэннем насення бабовых траў і лёну (па гэтай культуры плануецца закупіць дадаткова 100 т насення больш высокіх рэпрадукцый).

Па словах Аляксандра Замжыцкага, не павінна быць праблем з забеспячэннем сродкамі аховы раслін, каля 70% ад патрэбы ў іх закрые ЗАТ «Аўгуст Бел» (Пухавіцкі раён). На прадпрыемстве створаны атрад па апрацоўцы палёў, закупленыя самаходныя апырсквальнікі. Эксперымент па апрацоўцы палёў сіламі гэтага атрада распаўсюдзіцца на чатыры раёны сталічнага рэгіёну.

Першы намеснік старшыні Менаблвыканкама звярнуў увагу на тое, што для правядзення пасяўной кампаніі ў аптымальныя аграпрамысловыя тэрміны ў рэгіёне не хапае 1,5 тыс. механізатараў. Да палявых прац будуць прыцягнутыя працаўнікі прамысловых прадпрыемстваў, цяпер вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў у навучальных цэнтрах. Ставіцца задача максімальна задзейнічаць энерганасычаную тэхніку (у дзве змены).

Структура пасяўных плошчаў 2012 сфарміраваная з улікам спецыялізацыі сельскагаспадарчых арганізацый вобласці і іх занальнага размяшчэння. Распрацаваныя і зацверджаныя мерапрыемствы па кормавытворчасці. За кошт павелічэння вытворчасці кармоў і павышэння іх якасці мяркуецца знізіць дэфіцыт пратэіна ў галіне жывёлагадоўлі на 11% да ўзроўню 2011 года і давесці аб'ём яго нарыхтоўкі ва ўласных кармах да 503,7 тыс. т.

Азімыя збожжавыя пасеяныя на плошчы 318,6 тыс. га, азімы рапс на збожжа - 86,6 тыс. га, яравую сяўбу плануецца правесці на плошчы 567,4 тыс. га

Аляксандр Замжыцкі адзначыў, што ў 2011 годзе ў раслінаводстве атрыманыя нядрэнныя вынікі. Валавы збор збожжавых і зернебабовых у сельгасарганізацыях перавысіў 2 млн. т (125,4% да ўзроўню 2010 года), сярэдняя ўраджайнасць склала 33,7 ц/га. У 2012 годзе аграрыі разлічваюць атрымаць 2,5 млн.т збожжа.

План вытворчасці бульбы забяспечаны на 120,5%, гародніны - на 128,4%. У цэлым вытворчасць раслінаводчай прадукцыі павялічаная да 2010 года на 18,7%.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках