Генпракуратура «аслепла»
21- 22.02.2012, 14:40
Генеральная пракуратура лічыць, што фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў не было.
Такі адказ атрымалі магілёўскія актывіст Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», перадае ПЦ «Вясна».
Кіраўнік абласной арганізацыі прафесар Валер Беразіенка адзначае, што запыты ў пракуратуру з мэтай даць прававую ацэнку словам Аляксандра Лукашэнкі, дзе ён казаў, што сфальсіфікаваў апошнія выбары, дасылалі не менш за пяць актывістаў партыі.
«Усе сябры партыі атрымалі аднолькавыя адказы, напісаныя як пад капірку. У адказах не згадваецца прозвішча Лукашэнкі, а гаворыцца пра тое, што паводле дадзеных Цэнтрвыбаркама і пратаколаў акруговых і ўчастковых выбарчых камісій фальсіфікацый выбараў не было», - кажа Валер Беразіенка.
«Мы разумелі той факт, што нам могуць адказаць вось такім чынам. Мэтай звароту была спроба паказаць супрацоўнікам пракуратуры, што не ўсё ў нашай краіне ідзе паводле заканадаўства. Мы хацелі, каб яны задумаліся. Не магу сказаць, ці атрымалася ў нас дасягнуць гэтай мэты, аднак мы паспрабавалі», - працягвае магілёўскі палітык.