Ільготы для сельскіх абітурыентаў вырашылі не адмяняць
59- 24.02.2012, 10:56
Правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ Беларусі ў 2012 годзе мяняцца не будуць.
Пра гэта паведаміў сёння першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, які прымае ўдзел у выніковай калегіі камітэта па адукацыі Менгарвыканкама. Раней, нагадаем, прадстаўнікі Мінадукацыі заяўлялі пра намер адмяніць з гэтага года раздзельны конкурс і пазбавіць ўсіх ільгот абітурыентаў з сельскай мясцовасці.
Па словах Жука, у гэтым годзе захаваюцца паасобны конкурс для гарадскіх і сельскіх абітурыентаў, ільготы пры паступленні і ўсе астатнія правілы, перадае БелТА.
Першы намеснік міністра паведаміў, што, прааналізаваўшы вынікі цэнтралізаванага тэставання 2011 года, Міністэрства адукацыі працуе над тым, каб усталяваць ўзровень мінімальнага станоўчага бала на ЦТ 2012 года па ўсіх прадметах для паступлення ў ВНУ.
Дадзеная норма будзе распрацаваная Міністэрствам адукацыі да пачатку ўступнай кампаніі 2012 года.