На станцыі «Баранавічы-Цэнтральныя» загарэўся вагон
- 24.02.2012, 15:37
Узгаранне аднаго з вагонаў грузавога саставу адбылося на 16-м шляху парку сартыроўкі станцыі «Баранавічы-Цэнтральныя» раніцай 23 лютага.
Як распавёў начальнік станцыі «Баранавічы Цэнтральныя» Анатоль Новікаў, у пераабсталяваным адмыслова для суправаджэння саставе абслуговым персаналам вагоне - «вяртушцы» - знаходзіўся толькі адзін супрацоўнік - 55-гадовы жыхар Менскай вобласці, які паспрабаваў распаліць печку, як мяркуецца, пры дапамозе гаручых вадкасцяў, паведамляе intex-press.by.
Пасля ўзгарання, супрацоўнік самастойна патушыў полымя, атрымаўшы пры гэты мапёкі верхніх дыхальных шляхоў і кісцяў рук. Пацярпелы быў шпіталяваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Баранавіцкай гарадской лякарні № 1. Цяпер ягоны стан здавальняючы.
«Такія здарэнні ў нас бываюць вельмі рэдка, - пракаментаваў IP начальнік станцыі. - Чаму насамрэч адбыўся пажар, будзе вядома пасля праверкі».