9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістка Гражына Шалкевіч атрымала папярэджанне

6
Журналістка Гражына Шалкевіч атрымала папярэджанне

Карэспандэнтцы «Радыё Рацыя» Гражыне Шалкевіч вынеслі ў Гродзенскай пракуратуры афіцыйнае папярэджанне за супрацоўніцтва з замежным СМІ.

Раней яна ўжо была ў КДБ, дзе яе распытвалі пра леташнія акцыі «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі», а таксама аб працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі ў Беларусі, перадае «Радыё Рацыя».

«Далі афіцыйнае папярэджанне за працу без акрэдытацыі. Гэта тычылася супрацоўніцтва з «Радыё Рацыя». Мне паказалі раздрукоўкі з інтэрнэт-старонкі. Гэта былі матэрыялы аб гадавіне паўстання Каліноўскага, якая адзначалася ў Свіслачы, таксама аб Віфлеемскім вагні і яшчэ адзін матэрыял. На маё пытанне, чаму менавіта гэтыя матэрыялы былі абраныя, каб мне іх паказаць, пракурор сказаў, што не хацелі ўсе друкаваць, якія трапіліся пад руку, тыя і надрукавалі», - распавяла журналістка.

Па словах Гражыны Шалкевіч намеснік начальніка пракуратуры Гродзенскай вобласці Павядайка нагадаў, што ў красавіку павялічваецца памер базавай велічыні. Пры выкрыцці новых фактаў супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі, ёй пагражае ад 20 да 50 базавых велічынь паводле Адміністрацыйнага кодэкса.

Гражына Шалкевіч у пракуратуры звярнула ўвагу, што дзеючы закон аб СМІ не рэгулюе дзейнасць вольных журналістаў. Сам дакумент афіцыйнага папярэджання журналістка на рукі не атрымала, хоць патрабавала яго выдачы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках