Пажар у студэнцкім інтэрнаце ў Менску
8- 29.02.2012, 10:33
Ратавальнікі эвакуіравалі 320 чалавек з-за пажару ў інтэрнаце Менскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа.
Пра гэта паведаміў БелТА дзяжурны МНС Беларусі.
Пажар адбыўся позна ўвечары 28 лютага. Выклік на пульт службы «101» паступіў у 23.35. Пацярпелых няма. Прычыны ўзгарання высвятляюцца.
Усяго за мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 16 пажараў, у якіх загінулі 5 чалавек.