«Супрацоўнік» Следчага камітэта вымагаў у людзей грошы
5- 3.02.2012, 11:35
Менчук выдаваў сябе за супрацоўніка Следчага камітэта Беларусі і вымагаў у людзей грошы.
Пра гэта паведамілі БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.
Галоўнае следчае ўпраўленне СК узбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да гэтага жыхара Менска за здзяйсненне ашуканскіх дзеянняў у буйным памеры. «Выдаючы сябе за супрацоўніка Следчага камітэта, 42-гадовы менчук прапанаваў бацькам аднаго з абвінавачаных вырашыць пытанне аб вызваленні апошняга ад крымінальнага пераследу за здзяйсненне разбойнага нападу», - растлумачылі ў камітэце. Свае паслугі псеўда-следчы ацаніў у $3 тыс.
Ён увайшоў да пажылых людзей у давер і прадставіў у якасці пацверджання сваіх паўнамоцтваў і магчымасцяў копію пастановы аб падаўжэнні тэрміну ўтрымання іхняга сына пад вартай. Ашуканцу атрымалася атрымаць Br25 млн. «У цяперашні час падазраваны затрыманы», - растлумачылі ў СК. Як высветлілася, ён неаднаразова судзімы за здзяйсненне цяжкіх злачынстваў. Следствам высвятляюцца іншыя магчымыя факты ягонай супрацьпраўнай дзейнасці.