9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БПЦ: Лукашэнка сваім указам адмяніў запаведзь Божую

180
БПЦ: Лукашэнка сваім указам адмяніў запаведзь Божую

Указ Лукашэнкі № 119, згодна з якім у Беларусі працоўны дзень з пятніцы, 9 сакавіка, пераносіцца на нядзелю, наўрад ці кагосьці з хрысціянаў пакіне абыякавым.

Складана прыгадаць, ці ўводзілася падобная мера калі-небудзь у нашай краіне. У прэс-службе Беларускай праваслаўнай царквы і ў сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі перанос працоўнага дня на нядзелю не падтрымліваюць, піша TUT.BY.

- Нішто не можа адмяніць запаведзі Божыя. У нас шмат выпадкаў, калі людзей прымушаюць працаваць у выходныя. Вядома, гэта дрэнна. Вядома, мы гэта не падтрымліваем, - падзяліліся ў прэс-службе БПЦ.

Не падтрымліваюць перанос працоўнага дня на нядзелю і ў сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.

- Вядома, гэта не нармальна. Мы ведаем, што нядзеля - гэта дзень для сям'і, для адпачынку. А тут усё мяняецца. Зразумела, ні з якімі пратэстамі і апеляцыямі мы выступаць не будзем, але гэта ненатуральна, - адзначылі там.

У хрысціянскіх краінах нядзеля лічыцца святам - днём, калі вернікі звычайна наведваюць царкву, дапамагаюць блізкім.

Напісаць каментар 180

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках