10 чэрвеня 2026, Серада, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венецыянская камісія ацэніць закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь»

7
Венецыянская камісія ацэніць закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь»

Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія) абмяркуе закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» на прадмет адпаведнасці міжнародным нормам.

Паседжанне адбудзецца меркавана 16 або 17 сакавіка, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, унясенне паправак у закон аб масавых мерапрыемствах МУС Беларусі ініцыявала летам мінулага года, калі ў розных гарадах краіны штотыдзень праводзіліся акцыі маўклівага пратэсту грамадзянаў, не згодных з палітыкай кіраўніцтва краіны. Абноўлены закон узмацніў жорсткасць правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў. Цяпер арганізацыя любога збору грамадзянаў павінная быць санкцыянаваная ўладамі - гэта датычыцца і флэшмобаў, і збору грамадзянаў, арганізаванага з выкарыстаннем Інтэрнэту. Да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства ягоныя арганізатары не маюць права абвяшчаць, у тым ліку ў Інтэрнэце, пра дату, час і месца яго правядзення. Акрамя таго, арганізатарамі не могуць быць асобы, якія дапусцілі парушэнне парадку правядзення такога мерапрыемства на працягу года з моманту накладання адміністрацыйнага спагнання. Арганізатары ўсіх масавых мерапрыемстваў, акрамя тых, што праводзяцца дзяржаўнымі органамі, з гэтага часу павінныя плаціць за ахову грамадскага парадку пры іх правядзенні.

У той жа час правы супрацоўнікаў праваахоўных органаў у абноўленым законе істотна пашыраныя.

Варта адзначыць, што законапраект быў прыняты ніжняй палатай парламента на закрытым паседжанні адразу ў двух чытаннях.

Беларуская апазіцыя, праваабаронцы, краіны ЕЗ і АБСЕ падвергнулі крытыцы ўнясенне змяненняў у закон.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках