23 красавiка 2024, aўторак, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты прапануюць выкрасліць ВКЛ з гісторыі Беларусі

366
Лукашысты прапануюць выкрасліць ВКЛ з гісторыі Беларусі

На думку праўладных аналітыкаў, Радзівілы, Сапегі, Агінскія не маюць нічога агульнага з беларускай нацыяй.

15 сакавіка ў Менску на паседжанні круглага стала «Рэлігійны фактар ​​нацыянальнай бяспекі Беларусі» доктар філасофскіх навук, намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Лукашэнкі Леў Крыштаповіч прапануе адмовіцца ад ідэі аб тым, што беларуская ідэнтычнасць выйшла з Вялікага княства Літоўскага. Аб гэтым піша БелаПАН.

«Пад нацыянальнымі традыцыямі пачынаюць прапагандавацца і развівацца такія традыцыі, якія, я лічу, нічога агульнага не маюць з ментальнасцю нашага беларускага народа: калі ў нашую беларускую культуру цягнуць Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх, як прадстаўнікоў менавіта беларускіх шляхетных родаў», - сказаў Крыштаповіч. Па ягоных словах, усе гэтыя персаналіі, нягледзячы на ​​тое, што прадстаўнікі шляхетных родаў нарадзіліся і жылі на тэрыторыі Беларусі, належаць да іншай ментальнасці і іншай нацыі.

«Уяўляецца, што спробы вывесці беларускую ідэнтычнасць з так званага Вялікага княства Літоўскага - гэта спробы, якія ляжаць у баку ад рэальнага працэсу нашага духоўнага ўмацавання і развіцця», - заявіў прадстаўнік ІАЦ пры Адміністрацыі Лукашэнкі.

На ягоную думку, у 16-17 стагоддзях беларускаму народу была «гвалтоўна навязаная» царкоўная унія. У гэты час «спецыфіка беларускай ментальнасці фарміравалася ў межах самога народа - сялянства і мяшчанства, вышэйшага саслоўя этнічнага не было», сказаў Крыштаповіч.

Ён заявіў, што ў краіне павінныя яшчэ раз «больш уважліва прачытаць беларускую гісторыю, прачытаць станаўленне беларускага нацыянальнага характару, убачыць, што такія рысы, як талерантнасць, лагоднасць, працавітасць, гэта правільныя рысы».

У сваю чаргу акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Аляксандр Каваленя заявіў, што не можа пагадзіцца з тым, што беларусы павінныя выкрэсліваць тыя ці іншыя гістарычныя перыяды, а таксама значныя імёны. Па ягоных словах, беларусы павінныя ганарыцца усімі, хто жыў на тэрыторыі краіны і ўвайшоў у гісторыю дзякуючы сваім дасягненням. «Мы ўжо аднойчы глядзелі на гісторыю праз прызму камуністычнай ідэалогіі», - сказаў Каваленя. Пры гэтым, на ягоную думку, не варта ідэалізаваць тыя ці іншыя перыяды гісторыі Беларусі, а варта талерантна глядзець на мінулае.

Напісаць каментар 366

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках