28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: Забарона на выезд - гэта акт помсты

8
Праваабаронцы: Забарона на выезд - гэта акт помсты

Жорсткая рэакцыя беларускіх уладаў прадстаўляецца прамым актам помсты за пашырэнне спісу чыноўнікаў, якія падпадаюць пад візавыя абмежаванні.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выказвае шкадаванне з нагоды абмежаванняў на паездкі, накладзеных беларускімі ўладамі на праваабаронцаў на фоне пагаршэння дыпламатычных адносінаў паміж ЕЗ і Беларуссю, гаворыцца ў заяве арганізацыі.

З 11 сакавіка па 15 сакавіка 2012 года выезд за мяжу быў забаронены намесніку старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянціну Стэфановічу, сябру Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК) Алегу Гулаку, галоўнаму рэдактару газеты «Наша Ніва» Андрэю Дынько, старшыні БАЖ Жане Літвіной, старшыні юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла, піша ПЦ «Вясна».

Таксама з краіны не змаглі выехаць яшчэ некаторыя актывісты апазіцыі.

Як паведамляецца, у пачатку сакавіка 2012 года беларускія ўлады разглядалі магчымасць складання спісу са 108 чалавек - праваабаронцаў і актывістаў апазіцыі з мэтай забараніць ім выезд з краіны.

Такая жорсткая рэакцыя з боку беларускіх уладаў ўяўляецца прамым актам помсты за пашырэнне Еўрапейскім звязам спісу беларускіх чыноўнікаў, якія падпадаюць пад дзеянне візавых абмежаванняў і замарожванне іхніх актываў у ЕЗ. У лютага 2012 года міністры замежных спраў ЕЗ насамрэч дадалі ў чорны спіс яшчэ 21 беларускага чыноўніка, у выніку чаго іх агульная колькасць перавысіла 200 чалавек.

Абсерваторыя асуджае серыю забаронаў на перамяшчэнне ў дачыненні да праваабаронцаў і нагадвае, што Артыкул 12.2 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП), удзельніцай якога Рэспубліка Беларусь з'яўляецца з 12 лістапада 1973 года, прадугледжвае, што «кожны мае права вольна пакідаць любую краіну, укл.чна са сваёй уласнай». Абсерваторыя выказвае шкадаванне, што, наклаўшы забарону на выезд праваабаронцаў за мяжу, беларускія ўлады перашкаджаюць ім ажыццяўляць сваю праваабарончую дзейнасць і тым самым парушаюць Дэкларацыю аб праваабаронцах, прынятую Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у 1998 годзе.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў - сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках