Тозік прапануе зрабіць паліклінікі платнымі
596- 2.03.2012, 10:16
Віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік прапануе браць за візіт да лекара 5 тысяч рублёў.
Мэта - скараціць чэргі ў паліклініках.
Такую прапанову Анатоль Тозік выказаў на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя, піша «Звязда».
«У нас у сярэднім на аднаго жыхара прыходзіцца больш чым 13 наведванняў паліклінік на год, а ў суседніх краінах зусім іншая статыстыка - 6 або 6,5 наведванняў», - заявіў віцэ-прэм'ер.
І прапанаваў такое вырашэнні праблемы: «Давайце ўвядзем плату ў памеры 5 тысяч рублёў за наведванне паліклінік». Па ягоных словах, калі памножыць гэтую суму на сярэдні паказчык візітаў да лекараў, то за год атрымаецца не так шмат. Затое, на думку Тозіка, «кагосьці нават такая сімвалічная плата, магчыма, прымусіць задумацца: а ці насамрэч трэба звяртацца ў паліклініку?».