Міліцыянты называюць Лукашэнку «ВДЛ»
72- 2.03.2012, 11:21
У першы вясновы дзень журналісты «Нашай Нівы» апытвалі жыхароў на вуліцах Менска.
Выбраліся на праспект Пераможцаў, дзе даўно ўжо не здымалі. Раптам падыходзіць міліцыя і правярае дакументы:
- Можа, вы адсюль куды-небудзь пойдзеце...
- Ды толькі прыйшлі, чаго сыходзіць?
- Тут будзе ВДЛ...
- Хто?
- «Высшее должностное лицо», - растлумачыў міліцыянт. І дадаў: «І каб ніякіх апладысментаў!»
Журналістам далі паздымаць да 17-ці гадзін, а потым параілі сыходзіць. Мабыць, таямнічае «ВДЛ» не любіць сутыкацца з журналістамі.