9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З машыны дарожнікаў на тратуар выпала міна (Фота)

26

Учора, у 10:04, у дзяжурную службу Магілёўскага ўпраўлення МНС паступіла паведамленне аб тым, што на вул. Крупскай знаходзіцца міна.

Той, хто тэлефанаваў сцвярджаў, што снарад ляжыць нащпрост на тратуары. Як паведамілі ратавальнікі, яго выявіў дворнік, і ён запэўніваў, што міна з'явілася пасля таго, як праехала машына, што пасыпала тратуар пяском, піша onliner.by.

На вул. Крупскай выехала машына МНС. Да прыезду ратавальнікаў снарад ляжаў не на тратуары, а каля калоны будынка спартовага комплексу. Як сталася, дворнік прыбраў знаходку з пешаходнай дарожкі далей ад людзей. Ён паведаміў аб гэтым адміністрацыі Палаца гімнастыкі, перадае тэлерадыёкампанія «Магілёў», са спасылкай на словы самога мужчыны.

У МНС распавялі, што мінамётны снарад выпаў з машыны дарожных службаў, якая пасыпала тратуар пясчана-салянай сумессю. «Сапёры вывезлі міну і ў 11:20 абясшкодзілі яе, - распавялі ратавальнікі. - Яна была дзеючай (гэта значыць магла выбухнуць), засталася з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Хутчэй за ўсё, апынулася ў машыне дарожнікаў падчас забору пяску».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках