Судзяць за бел-чырвона-белы сцяг
6- 26.03.2012, 9:38
Затрыманых 25 сакавіка ў Менску актывістаў Міхаіла Нарушэвіча і Зміцера Пшэнніка будуць судзіць у судзе Першамайскага раёна.
Па непацверджанай інфармацыі юнакі спрабавалі вывесіць бел-чырвона-белы сцяг. Пакуль невядома, якое адміністрацыйнае правапарушэнне ім інкрымінуюць.
Ноч яны правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.